У Мінску змяніліся маршруты гарадскога і прыгараднага транспарту

1 верасня ў сувязі з закрыццём дыспетчарскай станцыі "Кульман" у Мінску змяніліся маршруты руху гарадскога і прыгараднага пасажырскага транспарту.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь". Аўтобусы па маршрутах №№ 68, 68В, 105 на ўчастку ад вуліцы Арлоўскай да ДС "Карастаянавай" цяпер накіроўваюцца па вуліцы Карастаянавай.

Аўтобусы па маршрутах №№ 26, 39Д, 44 на ўчастку ад вуліцы Арлоўскай да ДС "Карастаянавай" таксама накіроўваюцца па вуліцы Карастаянавай.

Аўтобусы №№ 25, 29, 59, 542 будуць накіроўвацца па ранейшых маршрутах з разваротам на месцы былой дыспетчарскай станцыі "Кульман".

Таксама змяніліся маршруты руху прыгарадных аўтобусаў №№ 267, 222, 337, 379, 378, 257, 258, 248, 248В. Яны накіроўваюцца ад ДС "Карастаянавай" па вуліцах Някрасава, Багдановіча, плошчы Бангалор, вуліцы Арлоўскай і далей па сваіх маршрутах у прамым напрамку і вуліцы Арлоўскай, плошчы Бангалор, вуліцах Багдановіча, Кульман, Карастаянавай да ДС "Карастаянавай" — у зваротным напрамку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі