У Мінску знайшлі літоўскіх гастарбайтараў-нелегалаў
У Маскоўскім і Першамайскім раёнах Мінску праваахоўнікі выявілі нелегалаў-гастарбайтараў. Як інфармуюць "Мінск-Навіны", 14 грамадзян Літвы выконвалі будаўнічыя працы ў фірмах "Праектана" і "Каўнасбуд" без афармлення спецыяльнага дазволу на права працы ў Беларусі. Усіх іх, а таксама кіраўнікоў гэтых прадпрыемстваў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.