У Мінску знізіліся цэны на жыллё

Цэны на жыллё знізіліся ў Мінску. Як паведамляе агенцтва Regnum, сярэдні кошт прапановы на другасным рынку ў сталіцы па стане на 18 чэрвеня складае 1472 долары за 1 кв. м., што на 4-5% меней ўзроўню красавіка бягучага года.
Паводле меркавання старшыні Беларускага таварыства ацэншчыкаў Мікалая Трыфанава, у ліпені гэтая лічба можа дасягнуць 8%.

"Сярэдняе значэнне цэнаў з красавіка крыху апусцілася, але гэта не ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння, — кажа эксперт. — Рынак у цяперашні час вельмі няўстойлівы і хаатычны, паколькі прадаўцы і пакупнікі жылля тэндэнцый не разумеюць, у іх няма сталага меркавання наконт гэтага. У выніку адны і тыя ж кватэры то з'яўляюцца ў продажу, то зноў з яго здымаюцца".

Паведамляецца, што аднапакаёвую "хрушчоўку" ў Мінску можна набыць за 33-35 тысяч долараў, двухпакаёўку — за 42-44 тысячы долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі