У Мінску зноў адкрыўся “Восеньскі салон” (фотарэпартаж)

У Мінску зноў адкрыўся “Восеньскі салон” (фотарэпартаж)

6 кастрычніка ў Мінску адкрыўся чарговы “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” — у трэці раз маладыя беларускія мастакі змаглі паўдзельнічаць у выставе-продажы карцін. Права на ўдзел у праекце па выніках конкурсу атрымаў 141 аўтар. Апроч таго, у “Восеньскім салоне” прымуць удзел 14 мастацкіх галерэяў з Мінска, Віцебска, Брэста і Гомеля. Яны прадставяць творы 37 аўтараў.

У праекце прымаюць удзел маладыя мастакі (ва ўзросце ад 18 да 40 год), грамадзяне Беларусі. Яны выстаўляюць працы, выкананыя цягам апошніх трох год у любых тэхніках і відах выяўленчага мастацтва. Усе творы будуць выстаўленыя на продаж. Летась сваіх пакупнікоў знайшлі 50 аўтарскіх работ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі