У Мінску зноў напалі на абменнік "Абсалютбанка", скралі 55 мільёнаў рублёў

У пятніцу ў адным са сталічных універсамаў у чарговы раз напалі на абменнік “Абсалютбанка”.

На шчасце, ніхто не пацярпеў: касір была на абедзе. Злачынцы вынеслі 55 мільёнаў рублёў, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Нагадаем, 10 снежня была забіта касір абменнага пункта ў сталічным універсаме "Аўтазаводскі". Бандыты скралі 35 мільёнаў рублёў. Абодва злачынствы пакуль не раскрытыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі