У Мінску з’явіўся яшчэ адзін бел-чырвона-белы сцяг

У Мінску каля універсама Талін на дроце паміж дамамі з’явіўся нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты і ратавальнікі не могуць яго зняць.

Нагадаем, раней на мосце праз вуліцу Няміга, які ідзе ад плошчы Свабоды да праспекта Пераможцаў, невядомыя таксама павесілі сцяг.

Некалькі гадзін яго не маглі зняць.

Бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся таксама ўноч з 13 на 14 ліпеня ў Віцебску.

Як паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”, першы сцяг залунаў на даху будынка абласнога суда прыкладна ў 23 гадзіны. Другі з’явіўся апоўначы над кавярняй “Аўрора”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі