У Мінюст пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Саюза левых партый
У міністэрства юстыцыі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю аб'яднання "Саюз левых партый" (СЛП). Сакратар Цэнтральнага камітэта Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган лічыць, што на гэты раз у Мінюста не павінна ўзнікнуць юрыдычных пытанняў, якія маглі б стаць прычынай для адмовы ў рэгістрацыі. Разам з тым, спн. Скрыган лічыць, што СЛП не дадуць спакойна працаваць. У прыватнасці, па меркаванні сакратаркі ЦК ПКБ, улады будуць акзаваць ціск на партыі, што ўваходзяць у саюз.
Нагадаем, што першы ўстаноўчы з'езд СЛП прайшоў 17 снежня 2006 года ў Чарнігаве (Украіна), бо ў Беларусі арганізатары сутыкнуліся з праблемай арэнды памяшкання. 14 лютага 2007 года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла СЛП у рэгістрацыі, спасылаючыся на дзеючае заканадаўства. Палітычныя партыі не маюць права арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы на тэрыторыі іншых дзяржаў.
Прадстаўнікі СЛП спрабавалі аспрэчыць гэтае рашэнне, аднак Вярхоўны суд адмовіў у пазове да Мінюста.
Паўторны ўстаноўчы з'езд СЛП адбыўся 13 ліпеня ў Мінску. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), Беларускай жаночай партыі "Надзея", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама ліквідаванай Беларускай партыі працы.
Падчас з'езда быў прыняты статут Саюза левых партый, а таксама зацверджаны кіруючы орган - Цэнтральны савет. Яго сустаршынямі сталі Сяргей Калякін, Алена Яськова, Анатоль Ляўковіч і Аляксандр Бухвостаў. Выканкам Цэнтральнага савета ўзначаліў лідэр ПКБ Сяргей Калякін.
"БелаПАН"