У мітынгу ў Слуцку паўдзельнічалі каля 100 чалавек, прамаўляў Рыгор Кастусёў

Паўгадзінная акцыя з нагоды 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну прайшла ў суботу на гарадскім стадыёне і была санкцыянаваная ўладамі. ФОТАРЭПАРТАЖ
Каля 100 чалавек (80 мінчукоў і 20 мясцовых жыхароў) паўдзельнічалі ў мітынгу ў Слуцку з нагоды 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Паўгадзінная акцыя прайшла на гарадскім стадыёне і была санкцыянаваная ўладамі.

На мітынгу прамаўлялі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец, лідэр аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці "Разам!" Вячаслаў Сіўчык.

Напрыканцы ўдзельнікі мітынгу праспявалі гімны "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і "Магутны Божа", пракрычалі "Жыве Беларусь" і разыйшліся.

Нагадаем, 27 лістапада адзначаецца Дзень герояў — угодкі Слуцкага збройнага чыну. 90 гадоў таму случакі арганізавалі вайсковы выступ супраць усталявання савецкай улады, за захаванне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада 1920 года пачаліся баі паўстанцаў з бальшавікамі.







Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі