У МУС няма спонсара для рэстаўрацыі Пішчалаўскага замку
Следчы ізалятар №1, які размяшчаецца ў Пішчалаўскім замку на вуліцы Валадарскага ў Менску, у перспектыве плануецца перанесці за межы Мінска, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў пад час 100-кіламетровага супермарафону вакол возераНарач.
"Безумоўна, СІЗА №1 калі-небудзь будзе перанесены. Ідэальны варыянт - за Менскую кальцавую аўтадарогу", - сказаў У.Навумаў. Пры гэтым глава МУС адзначыў, што "для будаўніцтва новага СІЗА запатрабуецца 50-70 мільярдаў беларускіх рублёў".
"Каля паловы такой сумы неабходна на рамонт і рэстаўрацыю Пішчалаўскага замка, дзе ў цяперашні час размяшчаецца СІЗА №1", - паведаміў міністр. Па яго словах "праблемаў з перасяленнем кантынгенту не будзе, яго будуць перасяляць паступова і ўжо некаторыя пераведзяныя ў СІЗА Жодзіна".
У.Навумаў паведаміў, што "пакуль што спонсара, які ўкладзе грошы і ў будаўніцтва новага СІЗА, і ў капітальны рамонт будынка Пішчалаўскага замка няма". Міністр выказаў сумненні наконт мэтазгоднасці ператварэння замка ў гасцініцу для аматараў экстрэмальнага адпачынку ў былых выпраўленчых установах.
Нагадаем, што ў другой палове красавіка бягучага года часткова абрынулася адна з веж Пішчалаўскага замка.
Інтэрфакс