У Мёрах мужчына загінуў, ратуючы аўтамабіль
Ён спрабаваў самастойна эвакуяваць машыну з хлява, які загарэўся.
Пажар адбыўся ўвечары ў суботу на вуліцы Дзяржынскага ў Мёрах. Мужчына ратаваў аўто, але атруціўся прадуктамі гарэння і сканаў на шляху ў лякарню, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска” са спасылкай на прэс-службу МНС.
У хляве пашкоджанае перакрыцце на столі, маёмасць, дах, сцены. Прычына пажару высвятляецца.