У Мёрскім раёне егера забілі ў двары ўласнага дома
Злачынца з месца здарэння ўцёк. Затрыманы 45-гадовы мужчына, распачатая крымінальная справа.
У Мёрскім раёне застрэлены з агнястрэльнай зброі 57-гадовы егер Дзісненскага лясгаса. Здарылася гэта ўвечары 24 ліпеня ў двары прыватнага дома ў вёсцы Цвеціна. Злачынца з месца здарэння ўцёк, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
У сямі раёнах Віцебскай вобласці ўводзіўся план "Сірэна", аднак падазраванага на наступны дзень затрымалі ў той жа вёсцы. 45-гадовы мужчына знаходзіўся ў закінутым доме. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю".
Мяркуецца, што матывам учынення злачынства з'яўляецца помста за выкананне загінулым грамадскага абавязку.
Фота: sk.gov.by