У Мюнхене апаганілі магілу Сцяпана Бандэры

Паводле яго словаў, магілу Бандэры падарвалі.

“Відавочна, зроблена гэта для таго, каб украінцы не змаглі перапахаваць свайго Героя ва Украіне. Інфармацыя ад Віктара Рогі, якому патэлефанаваў зяць Бандэры Андрэй Куцан. Паведамляе, што на месцы працуе паліцыя і прадстаўнікі нашага консульства. P.S. Такім чынам, напярэдадні сустрэчы Клімкіна і Лаўрова ў Берліне яны і не хаваюць сапраўдных намераў...”, — напісаў Аранец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Аднак міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што магіла была падарваная. “Магілу Бандэры ў Мюнхене не падарвалі. Вандалы зламалі крыж і пачалі раскопваць магілу. Консул і паліцыя ўжо там”, — зазначыў ён у Твітэры.

Сцяпан Бандэра быў пахаваны ў Мюнхене ў 1959 годзе пасля ліквідацыі савецкім агентам Багданам Сташынскім. Той стрэліў ахвяры ў твар атрутай. У Мюнхене ўкраінскі нацыяналіст правёў апошнія гады жыцця — з 1954 году.

Ва Украіне абмяркоўвалася ідэя вяртання праху Бандэры на радзіму ў Івана-Франкоўскую вобласць, аднак сваякі настойваюць, што тут павінен быць збудаваны пантэон славы УПА. Да таго часу нашчадкі Бандэры аплочваюць арэнду ўчастка на могілках у Германіі, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі