У МЗС прайшла сустрэча з дырэктарам Савета Еўропы па палітычных пытаннях
13 снежня ў МЗС Беларусі прайшла сустрэча з дырэктарам Савета Еўропы па палітычных пытаннях. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і Аляксандр Гесель падвялі вынікі міжнароднай канферэнцыі “Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка", якая адбылася ў Мінску. Таксама яны "абмеркавалі актуальны стан і магчымыя шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Саветам Еўропы", інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны.