У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрыманы шэраг рэйсаў
У Нацыянальны аэрапорт "Мінск" затрыманы прылёт сямі рэйсаў, паведамляе БелаПАН. Праз гэта затрымаўся вылет яшчэ трох рэйсаў. Так, у Мінск пакуль не прыляцелі самалёты авіякампаніі "Белавія" з Калінінграда, Астаны, Мілана. Таксама не прыляцелі самалёты кампаніі "Аўстрыйскія авіялініі" з Вены, кампаніі "Люфтганза" з Франкфурта, кампаніі CGI з Раменскага і кампаніі "Турэцкія авіялініі" са Стамбула.
Праз гэта перанесеныя вылеты рэйсаў з Мінску ў Калінінград, Вену і Франкфурт.
Затрымкі звязаныя з дрэннымі ўмовамі надвор'я ў аэрапортах вылету. Нацыянальны аэрапорт "Мінск" сцвярджае, што гатовы да прыёму і вылету самалётаў.