У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі выставяць пояс Вітаўта

Срэбраны пояс Вітаўта будзе ўпершыню выстаўлены ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Раней яго шырокая публіка не бачыла. Нагадаем, пояс XV стагоддзя, верагодна, быў знойдзены “чорнымі капачамі” на Маладзечаншчыне каля вёскі Літва. Ён патрапіў у рукі камерсантаў, якія планавалі яго прадаць з аукцыёну.

Напрыканцы мінулага года Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне пра перадачу пояса Вітаўта на захоўванне ў музей.

Таксама Нацыянальны музей гісторыі і культуры рыхтуе экспазіцыю, на якой будуць прадстаўленыя больш за 100 срэбраных і залатых скарбаў з уласных запаснікаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі