У нас будзе скасаваны інстытут прапіскі
На змену прапісцы прыйдзе інстытут абавязковай заяўнай рэгістрацыі, якой будзе займацца Міністэрства ўнутраных спраў, а дакладней, грамадзянскі дэпартамент. Улік людзей будзе двух відаў: рэгістрацыя па месцы жыхарства і рэгістрацыя па месцы часовага знаходжання. Такія змены выкліканы тым, што наяўнасць інстытута прапіскі супярэчыць праву беларусаў на свабоднае перамяшчэнне па краіне.
Але не толькі гэта. Людзі ва ўсім свеце сталі больш мабільнымі, яны мяняюць месцы працы і часта працуюць не там, дзе жывуць. Дзяржава аднак хоча ведаць пра перамяшчэнні кожнага чалавека. Працягвае палітолаг Андрэй Казакевіч.
Андрэй Казакевіч: “Звычайна рэгістрацыя патрэбна для таго, каб ведаць колькі дзе людзей. Напрыклад, можна адсочваць міграцыю працоўных рэсурсаў. Калі ёсць такая інфармацыя, адпаведныя органы могуць яе аналізаваць і выкарыстоўваць. Напрыклад, дзеля таго, каб планаваць нейкія інвестыцыі, ствараць працоўныя месцы. Каб не было іх недзе зашмат, а недзе замала”
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ
Інстытут прапіскі існаваў яшчэ ў царскай Расіі. Пасля рэвалюцыі ён быў скасаваны і зноў устаноўлены ў 1922 г. Апошнімі прававымі актамі ў гэтай сферы сталі пастановы Савета Міністраў СССР у 1974 годзе. Ужо ў 90-я гады. Камітэт канстытуцыйнага надзору СССР прызнаў, што дадзеныя нормы супярэчаць Канстытуцыі і міжнародным прававым актам.
У беларускай Канстытуцыі 1994 года было адлюстравана права на бесперашкоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства. Тады за 5 гадоў мусіў быць распрацаваны нарматыўны акт пераходу да рэгістрацыі. У новай рэдакцыі Канстытуцыі права свабодна перамяшчацца па краіне было падкрэслена. І да гэтага часу інстытут прапіскі застаецца.
Адмена прапіскі дазволіць людзям працаваць не толькі ў тым месцы, дзе яны жывуць. У іншых краінах такія змены прыводзілі спачатку да рэзкай атакі сталіцы новымі працаўнікамі і пуставаннем працоўных месцаў у рэгіёнах. Але ўжо праз год там усё стабілізавалася. У нас рэгістрацыя заяўлена як “кантроль над працаздольным насельніцтвам, кіраванне ім”. Як гэта можа адбіцца на людзях, прагназуе Андрэй Казакевіч.
Андрэй Казакевіч: “Гэта могуць быць нармальныя праграмы эканамічнага развіцця тых рэгіёнаў, адкуль мігруюць людзі, або наадварот - стварэнне дадатковых працоўных месцаў там, куды мігруюць. А могуць быць нейкія адміністрацыйныя захады. Напрыклад, па абмежаванні выезда з рэгіёнаў у Мінск, ці нават проста з якіх-небудзь аграгарадкоў, у якія зараз укладаюцца вялікія інвестыцыі, у больш значныя населеныя пункты”
У Беларусі існуе Закон “Аб рэгістры насельніцтва”. Улады імкнуцца стварыць паўнавартасную і шматфункцыянальную базу дадзеных пра кожнага жыхара краіны. То бок калі раней нашы дадзеныя былі раскіданыя па розных структурах, то цяпер будуецца адзіная інфармацыйная сістэма. Да чаго гэта можа прывесці, распавядае юрыст Міхаіл Пастухоў.
Міхаіл Пастухоў: “Гэта прывядзе да больш жорсткага кантролю за перамяшчэннямі і дзеяннямі кожнай асобы. І адпаведныя органы, у дадзеным выпадку - МУС, будуць мець поўнае дасье на кожную асобу. Магчыма, там будуць нават адбіткі пальцаў.
Такое дасье дапаможа наладзіць кантроль за кожнай асобай, і асабліва - за падазронай. На маю думку, гэта умяшальніцтва ва ўнутранае жыццё чалавека. Гэта нясе патэнцыйную небяспеку для свабоды кожнага чалавека”
Вось і атрымліваецца, што беларусам даюць права свабодна перамяшчацца па краіне, але настойліва ўмешваюцца ў іх прыватнае жыццё. І тут узнікае вядомае беларускае пытанне: “А можа, так і трэба?”
Можна азірнуцца і паглядзець, што робіцца навокал. У еўрапейскіх краінах існуюць асобныя дасье па лініях паліцыі, падатковых служб і інш., але такога татальнага кантролю за кожным чалавекам, як усталёўваюць у нас, няма.