У нас выраблена доследная партыя біядызельнага паліва

Летась у Беларусі была выраблена доследная партыя біядызельнага паліва. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі. Біядызельнае паліва з'яўляецца сумессю дызельнага паліва з дабаўленнем рапсавага алею спецыяльнай ачысткі і каагулятара-разбавіцелю.

Аб'ём доследнай партыі склаў 705 тон. Як адзначылі ў міністэрстве, пры перапрацоўцы масланасення рапсу атрыманы алей прымяняецца не толькі для харчовых мэтаў, але таксама і ў якасці біякампаненту для вытворчасці біядызельнага паліва.

Пры гэтым на рапсавым алеі могуць працаваць рухавікі спецыяльнай канструкцыі, а на сумесі з дызельным палівам нафтавага паходжання — звычайныя дызелі, адаптаваныя да такога паліва.

Такая тэхналогія дазваляе зніжаць прымяненне нафтапрадуктаў, а таксама значна змяншаць брудныя выкіды ў атмасферу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі