У наступным годзе Беларусь будзе купляць расійскі газ па 200 долараў?

Урад Беларусі пачаў падрыхтоўку "песімістычнага" бюджэту на наступны год, зыходзячы з кошту ў 200 долараў за тысячу кубаметраў газу. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне “Заўтра тваёй краіны”.
Газета адзначае, што па вяртанні з Масквы гендырэктара “Белтрансгазу” Уладзіміра Маёрава, дзе праходзілі перамовы з “Газпрамам”, адказным ведамствам прыйшоў загад падрыхтаваць гэтак званы “песімістычны прагноз” на наступны год.

Гэты варыянт прагнозу плануецца разгледзець на пашыранай нарадзе Савета міністраў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў першай палове жніўня. Усе паказчыкі на наступны год у ім разлічваюцца, зыходзячы з 200 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

Гэты кошт на 60 долараў большы, чым меркавалася ў “аптымістычным” праекце бюджэту. Нагадаем, пра кошт на газ, большы за 200 долараў, у траўні заяўляў дзяржсакратар Саюза Беларусі і Расіі Васіль Хрол. Пазней пра гэта казаў амбасадар Расіі ў нашай краіне Аляксандр Сурыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі