У наступным годзе ў Беларусі плануецца заснаваць Дзень бацькі

У 2009 годзе ў Беларусі плануецца заснаваць Дзень бацькі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Таццяна Шаметавец.
Паводле яе слоў, такая прапанова ўключана ў трэці Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці на 2008—2010 гады.

На думку спецыяліста, гэтае свята будзе спрыяць павышэнню ролі бацькі і прэстыжу бацькоўства ў грамадстве. Яна адзначыла, што цяпер у Беларусі зафіксавана больш за 17 тысяч няпоўных сем'яў, дзе дзяцей выхоўвае толькі бацька.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі