У Наваельні дэмантавалі бюст Леніна з адбітымі вушамі
У Наваельні ў Дзятлаўскім раёне дэмантавалі бюст Леніна. Ён знаходзіўся каля чыгуначнага вакзалу. Паводле жыхара Наваельні Ўладзіміра Руднёва, зрабілі гэта таму, што бюст неэстэтычна выглядаў. Яшчэ на пачатку 90-х невядомыя адбілі Леніну нос, вушы і бровы. З таго часу бюст некалькі разоў рамантавалі. Аднак нягледзячы на гэта, адрамантаваныя часткі ўвесь час адвальваліся.