У Наваполацку па лыжні бегалі “мёртвыя душы”

 Падрабязнасці гэтага незвычайнага здарэння распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: «На працягу пяці год у Наваполацку існавала “віртуальная” дзіцячая секцыя па лыжных гонках. Дырэктар мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы уладкаваў на працу у якасці трэнера свайго знаёмага.

Той, зразумела, нічога не рабіў. Грошы, якія налічваліся “трэнеру” у якасці заробку, дырэктар клаў ва ўласную кішэню. Такім чынам ён скраў у дзяржавы больш за 15 мільёнаў рублёў, ды у дадатак спісаў на “трэнера” шмат разнастайных матэр’яльных каштоўнасцяў.

Выкрылі махляра супрацоўнікі камітэта дзяржкантроля. Дырэктар спартшколы звольнены, у адносінах да яго распачата крымінальная справа».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі