У Наваполацку ў 13 медыкаў пацверджаны COVID-19
Медыкі змагаюцца з COVID-19 / Reuters
У Наваполацку каранавіруснай інфекцыяй заразіліся 13 медыкаў. Захворванне ў іх працякае ў лёгкай форме. Пра гэта распавялі ў выпуску навінаў на мясцовым тэлеканале "Звязда".
Таксама ў бальніцы 65 пацыентаў з пнеўманіямі. У 14 з іх быў пацверджаны каранавірус. 3 пацыенты з каранавіруснай інфекцый знаходзяцца ў рэанімацыі, але ніхто з іх не дыхае з дапамогай апарата ШВЛ, распавяла на пасяджэнні гарадскога штаба па супрацьдзеянні COVID-19 у Наваполацку в.а. галоўнага доктара бальніцы Ірына Шамянкова.
Па стане на раніцу 24 красавіка ў Віцебскай вобласці налічвалася 1935 пацверджаных выпадкаў COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.