У найбліжэйшыя дні Віктар Шэйман наведае Венесуэлу

У найбліжэйшыя дні беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню Віктарам Шэйманам накіруецца ў Каракас.
Як паведаміў БелаПАН амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, візіт арганізаваны па ініцыятыве беларускага боку. Урад Беларусі мае намер прапанаваць шэраг праектаў.

Венесуэльскі дыпламат удакладніў, што не валодае інфармацыяй пра змест праектаў. Паводле слоў Амерыка Дыяса Нуньеса, запланаваны сустрэчы з міністрам энергетыкі і нафты, міністрам замежных спраў, віцэ-прэзідэнтам краіны, а таксама прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам. Візіт прадоўжыцца каля тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі