У некаторых аптэках Мінска няма супрацьвірусных лекаў і масак
Сапраўдны ажыятаж назіраецца гэтымі днямі ў Мінску. У горадзе стала цяжка знайсці супрацьвірусныя лекі. У аптэцы ў гіпермаркеце “Карона” распавялі, што ўсе таблеткі супраць
грыпу і ВРВІ разабралі, а новыя прывязуць не раней за панядзелак. Маскі
таксама раскупілі.
Еўрарадыё: Ці можна ў вас “Арпетол” купіць? Ці ёсць у продажы?
Аптэка: Не, няма.
Еўрарадыё: А што ёсць антывіруснае?
Аптэка: Усё прадалі, нічога няма.
Еўрарадыё: А маскі?
Аптэка: Таксама няма.
Адзначым, што знайсці супрацьвірусныя лекі і маскі можна, але для гэтага давядзецца паездзіць па аптэках.