У Непале новы землятрус: каля 60 загінулых, больш за 1100 параненых (відэа)

Тры землятрусы цягам аднаго дня, 12 траўня, адбыліся ў Непале, дзе загінулі па меншай меры 42 чалавекі. Яшчэ 17 чалавек сталі ахвярамі ў Індыі і адзін чалавек загінуў у Тыбеце.

Па дадзеных сейсмолагаў, эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся ў 68 кіламетрах на захад ад пасёлка Намчэ Базар на ўсходзе краіны, непадалёк ад мяжы з Кітаем і гары Эверэст. Яго ачаг залягаў на глыбіні 18,5 кіламетраў, а магнітуда склала 7,3. Праз паўгадзіны адбыўся іншы землятрус магнітудай 6,3.

Міжнародная арганізацыя па пытаннях міграцыі паведамляе, што ў горадзе Чавутара, што месціцца на ўсходзе ад Катманду, адбыліся разбурэнні, пад заваламі знаходзяцца людзі. З-пад завалаў ужо дасталі некалькі целаў загінулых. У гэтым раёне сышлі апоўзні.


Праз некаторы час адбыўся трэці землятрус на мяжы Таджыкістана і Афганістана. Яго магнітуда склала 5,3. Пра ахвяры звестак няма.


Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Непала – Катманду, у Індыі і нават у Бангладэшы.

Нагадаем, у Непале 25 красавіка адбыўся моцны землятрус, што забраў жыцці больш за 8 тысяч чалавек.

Фота: ria.ru, edition.cnn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі