"У нескладовае" прэзентуе ў Маскве дэбютны альбом і беларускіх пісьменнікаў
Гурт "У нескладовае" вырашыў зрабіць першую прэзентацыю свайго дэбютнага альбома ў Маскве. Канцэрт адбудзецца 21 кастрычніка ў клубе "Шанти". Як распавёў Еўрарадыё лідар калектыву Раман Арлоў, з Мінску на прэзентацыю паедуць не толькі музыкі, а сам выступ гурта будзе акустычным.
Раман Арлоў: "Гэта будзе акустыка. Вакалістаў пакуль плануецца тры — Віктар Рудэнка (Dali), Яўген Чалышаў ("Харлі") і, як гэта не дзіўна прагучыць, Уладзімір Пугач ("J:Морс"). Таксама ў якасці дадатка да праграмы плануюцца пакуль што пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч, і мастачка Зоя Луцэвіч".
Варта адзначыць, што раней планавалася правесці прэзентацыю ў межах вечарынкі "Сіні Пашпарт", якая заклікана прыцягнуць увагу расіян да беларускай культуры, але ў выніку Раман ад гэтай ідэі адмовіўся.
Раман Арлоў: "Сіні Пашпарт" — гэта такая фантомная рэч, якая была прыдумана, каб на маскоўскія вечарынкі пры наяўнасці беларускага пашпарту можна было праходзіць са зніжкай. Зараз гэтая ідэя пайшла шырока ў народ, яе ўжо актыўна выкарыстоўваюць без майго ўдзелу, а таму я, напэўна, буду ад яе адмаўляцца. Мы з партнёрамі параіліся і вырашылі, што ўсе вечарынкі будуць называцца "У нескладовае".
Дадамо, што мінская прэзентацыя дэбютнага альбома гурта "У нескладовае" запланаваная праз тыдзень пасля маскоўскай — 28-га кастрычніка ў клубе "Рэактар".
Нагадаем, што праект быў створаны з мэтай прасоўвання беларускай музыкі на расійскі рынак. Сярод вакалістаў гурта значацца Віталік Артыст, Аляксандр Памідораў, Уладзімір Пугач, Руся, Аляксей Стокс, Ганна Хітрык, Аляксей Хлястоў, Алег Хаменка і іншыя.
Фота: relax.by