У ноч на 1 снежня на пратэстах у Грузіі пацярпелі 44 чалавекі

Протесты в Грузии — количество пострадавших

Пратэсты ў Грузіі / Publika

У ноч на 1 снежня падчас пратэстаў у Грузіі пацярпелі 44 чалавекі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Сярод іх 27 удзельнікаў мітынгаў, адзін журналіст і 16 супрацоўнікаў МУС. Дзясяткам чалавек медыцынская дапамога была аказана на месцы, многія былі шпіталізаваныя.

МУС Грузіі заявіла аб затрыманні каля 50 чалавек у тую ж ноч. Усяго за тры дні пратэстаў колькасць затрыманых перавысіла 200 чалавек.

Прычыны пратэстаў у Грузіі

Акцыі пратэсту пачаліся ў Тбілісі і іншых буйных гарадах пасля заявы ўрада аб адмове весці перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз як мінімум да 2028 года. Гэтае рашэнне выклікала рэзкае незадавальненне грамадзян, якія бачаць у еўрапейскай інтэграцыі перспектывы эканамічнага і палітычнага развіцця.

Пратэстоўцы таксама абураныя вынікамі апошніх парламенцкіх выбараў, якія многія грамадзяне лічаць сфальсіфікаванымі. Кіруючую партыю "Грузінская мара" абвінавачваюць у аўтарытарных тэндэнцыях і павароце ад Захаду ў бок Расіі.

Да пратэстоўцаў далучылася і прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая заявіла пра неабходнасць перагляду ўрадавага рашэння і падтрымала грамадзянскую супольнасць у іх патрабаваннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі