У нядзелю пройдзе традыцыйнае жалобнае шэсце ў Курапаты

Традыцыйнае жалобнае шэсце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка. Акцыю ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Мінгарвыканкам акцыю дазволіў, паведамляе Радыё Свабода. Збор удзельнікаў шэсця і мітынгу запланаваны на 10.30 на пляцоўцы каля гадзіннікавага заводу (станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Шэсце пачнецца аб 11-й гадзіне і пройдзе праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 14.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі