У нядзелю Юшчанка звернецца да ўкраінскага народу

Віктар Юшчанка у нядзелю выступіць з зваротам да нацыі, паведамляе Карэспандэнт. Магчыма, ён будзе гаварыць аб роспуску парламента. З сакратарыята прэзідэнта паступіла каманда зарэзерваваць час для выступу Прэзідэнта Віктара Юшчанка ў 19 гадзін у нядзелю, 5 кастрычніка. Аб чым будзе гаварыць лідэр нацыі, пакуль невядома. Аднак ёсць падставы меркаваць, што яго выступ звязаны з магчымым роспускам парламента.
Як паведамлялася, у суботу, 4 кастрычніка, прэзідэнт заявіў, што ўжо зараз мае поўнае права на роспуск парламента.

Пры гэтым ён дадаў, што ў аўторак, 7 кастрычніка, плануе правесці кансультацыі па пытанні роспуску Вярхоўнай Рады. "Таму на 7 кастрычніка я прызначыў правядзенне кансультацый - гэта той фармальны момант, пасля якога дэ-юрэ ў прэзідэнта наступае права на роспуск парламента. Да 7 кастрычніка я даю шанец тым, хто пайшлі на "раманы на баку", тым, хто нікуды не хадзіў, пагутарыць як адказныя палітычныя людзі і прапанаваць грамадству і дзяржаве выхад з гэтай пасткі", - сказаў Юшчанка. 3 кастрычніка Прэзідэнт правёў сустрэчу з кіраўнікамі абладміністрацый, на якой заявіў, што скарыстаецца правам роспуску Вярхоўнай Рады, калі ў найбліжэйшы час кааліцыйныя перамовы не прынясуць выніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі