У Нямеччыне рэзка выраслі продажы "Майн Кампф"

У Нямеччыне рэзка выраслі продажы "Майн Кампф"

У Нямеччыне рэзка выраслі продажы скандальна вядомай кнігі "Майн Кампф" ("Мая барацьба"), Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на выдаўца Андрэаса Віршынга, які год таму перавыдаў кнігу Адольфа Гітлера з мноствам анатацый і акадэмічных каментароў.

Першы наклад кнігі выйшаў у 2016 годзе і складаў 4000 асобнікаў. Цяпер распрададзена ўжо каля 85 тысяч тамоў па-нямецку. Па словах Віршынга, такога выніку ніхто не чакаў. Напрыканцы студзеня ў свет выйдзе ўжо шосты наклад.

Выдавец распавёў сказаў, што Інстытут сучаснай гісторыі рыхтуе да выдання скарочаную версію "Майн Кампф" па-французску. У кнігу ўвойдзе больш за палову каментароў нямецкіх спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі