У офіс “Вясны” ўварваўся АМАП
У офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” ўварваўся АМАП. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку праваабаронца Сяргей Сыс.
“Вясна” займаецца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека і дапамогай пацярпелым ад дзеянняў улады.
Сёння ў Мінску мае адбыцца акцыя апазіцыі на Дзень Волі. Нягледзячы на забарону ўладаў, людзей заклікаюць збірацца ля Акадэміі навук і рушыць да Кастрычніцкай плошчы.
Улады дазволілі мітынг на плошчы Бангалор у 12.00, але туды ніхто не прыйшоў.