У Оршы пабудуюць Лядовы палац

У Оршы пабудуюць Лядовы палац. Пра гэта заявіў старшыня Аршанскага гарвыканкама Валерый Шабадалаў на чарговай нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы “Дажынкаў-2008”. Чыноўнік сцвярджае, што праект аршанскага Лядавага палаца зараз толькі распрацоўваецца. Мяркуецца, што гэта будзе шматфункцыянальная зала на пяць тысяч месцаў, у якой змогуць праходзіць не толькі спартовыя спаборніцтвы, але і канцэрты.

Месца для будаўніцтва палаца вылучана на пляцоўцы за крамай “Раніца”, недалёка ад комплексу Курган.


"Euramost"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі