У Оршы ўзнагародзілі пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Караткевіча
28 лістапада віцебская філія Саюзу беларускіх пісьменнікаў узнагародзіла ў Оршы пераможцаў моладзевага літаратурнага конкурсу, які праводзіўся да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Галава журы Лера Сом адзначыла, што творы даслалі 28 аўтараў, а з вілейскай гімназіі №1 прыйшла калектыўная падборка вучнёўскіх вершаў з фотаздымкамі юных паэтаў і аповедам пра дзейнасць тамтэйшай літаратурнай суполкі. У гэтую гімназію ўзнагароды адправяць па пошце, бо ў Оршу ніхто адтуль прыехаць не змог. А тых, хто здолеў дабрацца, павіншавалі ў музейнай залі: пераможцы конкурсу атрымалі ў падарунак кнігі.
Пераможцамі былі прызнаныя аўтаркі апавяданняў Святлана Шычко за апавяданне "Ведзьміна лазня", Дар'я Шубіна за апавяданне "Прыгоды Касі Ашуркевіч у дарослай паліклініцы" і Ірына Лобан за нізку вершаў, паведамляе Радыё Свабода.