У Оршы выбухнула кацельня, загінуў рабочы
50-гадовы апальшчык кацельні аршанскага філіяла прадпрыемства “Віцебскаграпрамтранс” загінуў у выніку няшчаснага выпадку. У ноч на 4 студзеня выбухнуў цвёрдапаліўны кацёл. Абрынуліся бетонныя перакрыцці і частка сцен.
Апальшчыка заваліла абломкамі. Выратавальнікі адкапалі небараку, але той сканаў у машыне “Хуткай дапамогі” па дарозе ў лякарню. Больш ніхто не пацярпеў – кацельня месцілася асобна.
Пракуратура праводзіць праверку абставінаў здарэння і пакуль устрымліваецца ад каментароў. Паводле папярэдняй версіі, выбух адбыўся па тэхнічных прычынах – у сістэме ацяплення перастала цыркуляваць вада.