У Оршы з цягніка знялі дэзертыра
Выпадак адбыўся 15 кастрычніка ўначы. Транспартная міліцыя затрымала ў цягніку “Вільня—Масква”, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. 20-гадовы хлопец яшчэ ў траўні сёлета самавольна пакінуў адну з вайсковых частак Беларусі.