У пад’ездзе дома ў Полацку пасля рамонту абвалілася столь (фота)
Гэта здарылася раніцай 6 красавіка ў адным з пад’ездаў дома №12 па вуліцы Францыска Скарыны.
Як паведамілі polack.by жыхары дома, мінулай вясной ЖЭС рабіў рамонт пад’езду. У часе рамонту (будаўнікі пераварвалі трубы) здарыўся пажар, загарэлася паддашша. Наступствам такога рамонту і стаў абвал столі.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Жыхарам дома дагэтуль не кампенсавалі страты, панесеныя пасля пажару.