У падлеткавай злачыннасці крадзяжы саступілі месца камп'ютарнаму махлярству

У падлеткавай злачыннасці крадзяжы саступілі месца камп'ютарнаму махлярству

За 11 месяцаў 2016 года колькасць дзіцячых і падлеткавых правапарушэнняў у Беларусі скарацілася на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як інфармуе Міністэрства ўнутраных спраў, было зарэгістравана 2070 правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі (за такі ж перыяд 2015 года іх было 2574). Адзначаецца, што найбольш небяспечныя ў гэтым плане перыяды — летнія і зімовыя школьныя вакацыі.

Зніжэнне ўзроўню падлеткавай злачыннасці адбываецца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Найлепшая сітуацыя ў Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, інфармуе БелаПАН.

Адзначаецца зніжэнне колькасці такіх правапарушэнняў, як крадзяжы, хуліганства, рабаванні, разбоі. У той жа час павялічылася колькасць выпадкаў махлярства, крадзяжоў з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі, пашкоджання маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі