У Падмаскоўі пад коламі электрычкі загінуў 25-гадовы беларус

У падмаскоўным Серпухаве пад коламі цягніка загінуў 25-гадовы жыхар Беларусі.
Як паведамляе расійскі рэсурс навінаў oka-infо.ru, малады чалавек, які прыехаў у Серпухаў на заробкі, позна вечарам пераходзіў чыгуначныя пуці, размаўляючы па сотавым тэлефоне, і не заўважыў электрычку "Тула — Масква", якая рухалася на яго. Машыніст пачаў тармазіць, але было ўжо позна, і чалавек апынуўся пад коламі цягніка.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Пацярпелага ў стане шоку даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы імя Сямашкі. Медыкі зрабілі ўсё, каб выратаваць жыццё маладому чалавеку, але траўмы аказаліся не сумяшчальнымі з жыццём.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі