У Падмаскоўі затрымалі Віктара Шэймана

У Падмаскоўі супрацоўнікі дарожнай міліцыі 16 жніўня за перавышэнне хуткасці затрымалі Toyota Land Cruiser. Аўто належыць генерал-палкоўніку Віктару Шэйману, памочніку прэзідэнта Беларусі па спецыяльных даручэннях. Ён жа быў і ў машыне. Аўтамабіль ехаў з хуткасцю 140 кіламетраў у гадзіну і нават выехаў на сустрэчную паласу.

Як перадае сайт "Долгопрудный-News", беларускага чыноўніка пэўны час суправаджаў міліцэйскі картэж. Потым па ўсіх пастах проста перадалі інфармацыю, каб аўтамабіль Шэймана не чапалі. Але міліцыянты на 131-м кіламетры шашы Масква-Мінск чамусьці пра гэта не ведалі. Цяпер ім пагражае службовая праверка і, магчыма, дысцыплінарнае спагнанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі