У Палаце прадстаўнікоў не ведаюць, ці ратыфікавалі Мытны кодэкс

Прэс-служба беларускай Палаты прадстаўнікоў не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра тое, што 30 чэрвеня дэпутаты ратыфікавалі Мытны кодэкс. Супрацоўніца прэс-службы: “Такой інфармацыі ў нас няма. А пра тое, што ў нас учора было пасяджэнне, калі ласка — на сайце ўсё адкрыта напісана”.

Нагадаем, беларускія дэпутаты некалькі разоў адкладалі ратыфікацыю Мытнага кодэкса, які Расія і Казахстан узгаднілі і падпісалі яшчэ ўвесну. Каментуючы інфармацыю з расійскіх СМІ, нібыта Палата прадстаўнікоў прыняла кодэкс у сакрэце, 30 чэрвеня каля 18:00, то бок пад самае закрыццё сесіі, у прэс-службе толькі параілі звярнуцца да крыніцаў, якія распаўсюдзілі такія звесткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі