У Палескім дзяржаўным універсітэце будзе навучацца 10 тысяч чалавек

У 2015 годзе ў Палескім дзяржаўным універсітэце, які месціцца ў Пінску, будзе навучацца да 10 тысяч чалавек. Такія планы агучыла адміністрацыя ВНУ.  Каб забяспечыць спрыяльныя ўмовы навучання для студэнтаў, ужо зараз будуюцца аб’екты інфраструктуры. Напрыклад, сёлета пачне эксплуатавацца новы вучэбны корпус на 1200 месцаў. Акрамя таго, будуць уведзены у строй дзве “студэнцкія вёскі” з інтэрнатамі, бібліятэкамі, цэнтрамі адпачынку і побыту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі