У Палескім дзяржунівесітэце няма праблем з інтэрнатамі
Чарговы інтэрнат для студэнтаў пабудаваў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у Пінску. Ужо 30 жніўня ён будзе прымаць першых пастаяльцаў. У інтэрнаце падвышанай камфортнасці могуць жыць блізу 450 чалавек, якія будуць расселены па блоках. У кожным блоку ёсць лядоўня, тэлевізар, мэбля, ванны пакой. Апроч таго, у новым будынку ёсць пральня, спортзал, і некалькі кампутарных класаў. Цікава, што права жыць у камфортных умовах атрымаюць толькі выдатнікі.