У панядзелак тэнісістка Вікторыя Азаранка ўвойдзе ў Топ-10 рэйтынгу WTA
У панядзелак, калі будуць апублікаваныя афіцыйныя рэйтынгі WTA, 19-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, што дасягнула паўфіналу на турніры ў Індыян-Уэлсе, увойдзе ў першую дзясятку. Цяпер Вікторыя 11-я, калі яна пройдзе ў фінал, то стане 9-й, а калі выйграе турнір — перамесціцца на 8-ы радок.
Дарэчы, Азаранка стане другой беларускай тэнісісткай, якая ўвайшла ў топ-10 — пасля Наташы Зверавай, якая была пятай у сусветным рэйтынгу ў канцы 80-х.
"Прессбол"
Дарэчы, Азаранка стане другой беларускай тэнісісткай, якая ўвайшла ў топ-10 — пасля Наташы Зверавай, якая была пятай у сусветным рэйтынгу ў канцы 80-х.
"Прессбол"