У панядзелак у Беларусі чакаецца 31 градус цяпла - Гідраметэацэнтр

Павышэнне тэмпературы прынясе ў пачатку наступнага тыдня ў Беларусь чарговы антлантычны цыклон. Паводле інфармацыі рэспубліканскага Гідраметэацэнтра, у начныя часы чакаецца 10-17 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень у панядзелак паветра прагрэецца да 25-31 градуса цяпла. Толькі на Віцебшчыне чакаецца трошкі халаднейшае надвор'е.

У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўдзень складзе 17-23 градусы. Сіноптыкі кажуць, што ў нядзелю не будзе істотных ападкаў, а тэмпература паветра днём падымецца да 25 градусаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі