У панядзелак у Мінск прылятае прэм'ер Расіі Ўладзімір Пуцін
6 кастрычніка ў Мінск прылятае прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін. Ён правядзе перамовы з беларускім прэм'ерам Сяргеям Сідорскім "у вузкім коле". Пасля гэтага ў рэзідэнцыі "Заслаўе-2" пройдзе паседжанне Савета
міністраў "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі. Як адзначае БЕЛТА, на ім
мусіць быць разгледжанае пытанне кошту на расійскі газ для Беларусі.