У Партыі БНФ наспявае чарговы канфлікт

У Партыі БНФ наспявае чарговы канфлікт. Гэтым разам праблема ўзнікла паміж кіраўніцтвам БНФ і Мінскай арганізацыяй партыі, паведамляе Салідарнасць. Як паведамляе прэс-група Мінскай Рады БНФ, 4 лютага ў сядзібе БНФ меў адбыцца сход мінскіх сяброў партыі і ГА БНФ. Аднак на паведамленне старшыні МГА БНФ Віктара Івашкевіча пра сход управа сойму партыі адказала адмоваю з прычыны тэрмінова абвешчанай "перарэгістрацыі" мінскага БНФ, чыя праца нібыта "фактычна спынілася". Івашкевічу ж было паведамлена пра нейкае мерапрыемства, запланаванае ў сядзібе на час сходу.

Калі а 18.00 некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку Юры Хадыка, Аляксей Марачкін, Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка, Ружа Ганчарова, Валянціна Свяцкая, Андрусь Крэчка і шэраг іншых вядомых фронтаўцаў, усё ж сабраліся ля сядзібы, іх спаткалі зачыненыя дзверы з паперкай "4.02.2011 управа працуе да 15.00".

У выніку сход быў праведзены пад адкрытым небам. Сябры абмеркавалі мэтазгоднасць фармальнага сяброўства ў партыі, "кіраўніцтва якой не толькі не выконвае праграмных мэтаў, але гвалціць Статут партыі ды ігнаруе найбуйнейшую ў краіне рэгіянальную арганізацыю БНФ".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі