У Парыжы апаганілі мемарыял ахвярам тэракту ў Charlie Hebdo

У Парыжы невядомыя вандалы апаганілі мемарыял ахвярам тэракту ў Charlie Hebdo, усталяваны на плошчы Рэспублікі ў цэнтры французскай сталіцы. Як высветлілася, за апошнія два тыдні месца памяці апаганілі чатыры разы, піша Газета.ру.

Пасля першых выпадкаў вандалізму актывісты не паведамлялі пра інцыдэнты, але спробы знішчыць мемарыял працягваліся. У сувязі са здарэннем праваахоўныя органы пачалі расследаванне.

7 студзеня на рэдакцыю французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo у Парыжы напалі. У выніку атакі тэрарыстаў — братоў Куашы — загінула 12 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі