У Парыжы часова абмяжоўваюць карыстанне асабістым транспартам
Пачынаючы з панядзелка ўладальнікі аўто і матацыклаў з цотнымі і няцотнымі нумарамі змогуць выязджаць у горад праз дзень.
Спалучэнне цёплых дзён і халодных начэй не спрыяе цыркуляцыі атмасферы, таму ўтрыманне шкодных прымесяў у парыжскім паветры пяты дзень запар перавышае дапушчальную норму ў два з лішкам разы.
Аналагічны захад рабілі ў падобнай сітуацыі ў 1997 годзе.
Апроч таго, улады зрабілі на тры дні бясплатным грамадскі транспарт.
Па ўзроўні забруджанасці паветра Парыж саступае сярод сусветных сталіц толькі Пекіну, інфармуе ВВС.