У Парыжы зноў страляюць, цяжка паранены паліцэйскі (абноўлена)

Раніцай 8 студзеня ў раёне Порт дэ Шаціён на ўскраіне Парыжа адбылася страляніна. Мужчына ў бронекамізэльцы адкрыў агонь па паліцэйских. У выніку двое чалавек — паліцэйскі і супрацоўнік дарожнай службы — атрымалі цяжкія раненні. З'явілася інфармацыя, што мужчына, які адкрыў з аўтамата стральбу па паліцэйскіх, быў затрыманы. Аднак ёсць версія, што гэтае здарэнне не мае дачынення да ўчорашняга тэракту, інфармуе РІА "Новости".

Пазней стала вядома, што мужчына, які адкрыў агонь па паліцэйскіх на поўдні Парыжа, усё яшчэ знаходзіцца ў вышуку.

Нагадаем, у сераду ў Парыжы трое зламыснікаў уварваліся ў будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, і адкрылі агонь па людзях, якія там знаходзіліся. З месца здарэння тэрарысты з'ехалі на скрадзеным аўтамабілі. Ахвярамі нападу сталі 12 чалавек, у тым ліку — чатыры мастака выдання, двое паліцэйскіх і аглядальнік радыёстанцыі France Inter. Яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні.

Французская паліцыя і спецпадраздзяленні праводзяць спецаперацыі па краіне, яны шукаюць асобаў, якія маюць дачыненне да ўчорашняга тэракту ў Парыжы. Як стала вядома, ужо затрыманыя 7 чалавек, якіх падазраюць у дачыненні да тэракту.

У Францыі сёння абвешчаны дзень жалобы.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі