У паўфінале тэніснага турніру ў Сіднэі Азаранка сустрэнецца з Дзяменцьевай
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Сіднэі з прызавым фондам 600 тысяч долараў ЗША. 13 студзеня ў трэцім крузе Азаранка выйграла ў славачкі Дамінікі Цыбулкавай (24) — 2:6, 6:2, 7:5. Перад гэтым Цыбулкава ўзяла верх над трэцяй ракеткай свету расіянкай Святланы Кузняцовай, нагадвае БелаПАН.
Наступнай саперніцай беларускі будзе Алена Дзяменцьева з Расіі (5), якая ў чвэрцьфінале перамагла сваю суайчынніцу Дынару Сафіну (2) — 6:2, 6:3.
Гэта будзе чацвёртая сустрэча Азаранкі і Дзяменцьевай. Наперадзе расійская тэнісістка — 2:1.